ДУ «Валожынскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі» з'яўляецца установай сістэмы Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, ажыццяўляе дзяржаўны санітарны нагляд на тэрыторыі Валожынскага раёна.
Цэнтр мае неабходную матэрыяльную базу для выканання задач па забеспячэнні санітарна-эпідэміялагічнага дабрабыту насельніцтва абслугоўваемай тэрыторыі.
У ДУ «Валожынскі РЦГіЭ» працуе 43 чал., з іх 9 урачоў і 12 сярэдніх медработнікаў, 78% урачоў і 83% сярэдніх медработнікаў маюць кваліфікацыйную катэгорыю, у тым ліку 4 урачы і 8 сярэдніх медработнікаў маюць вышэйшыя кваліфікацыйныя катэгорыі.
У цэнтры маюцца аддзел гігіены, эпідэміялагічны аддзел, лабараторны аддзел, аддзел прафілактычнай дэзінфекцыі. У санітарна-гігіенічнай і мікрабіялагічнай лабараторыях ажыццяўляюцца даследаванні пітной вады, харчовых прадуктаў, іншых аб'ектаў навакольнага асяроддзя па фізіка-хімічным, мікрабіялагічных, радыёметрычных паказчыках, вызначаецца ўтрыманне таксічных элементаў, рэшткавых колькасцяў пестыцыдаў, нітратаў.