222357, Мінская вобласць, г. Валожын, вул. Горкага, 23

па буднях: 8.00 - 17.00, обед: 13.00 - 14.00
субота: 9.00 - 14.00

 

Дакументы

Чэк-лісты, якія выкарыстоўваюцца пры ажыццяўленні кантрольнай (нагляднай) дзейнасці


Паважаныя кіраўнікі юрыдычных асоб, індывідуальныя прадпрымальнікі, грамадзяне!

Калі Вы пачынаеце або змяняеце свой бізнэс, санітарна-эпідэміялагічная служба інфармуе, што выкананне патрабаванняў санітарных норм і правілаў, гігіенічных нарматываў не толькі забяспечыць санітарна-эпідэміялагічны дабрабыт на тэрыторыі раёна, але і забяспечыць абарону і поспех у Вашай справе.

Атрымаць інфармацыю, кансультацыі і тлумачэнні па пытаннях санітарна-эпідэміялагічнага заканадаўства можна ў дзяржаўнай установе «Валожынскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі» па адрасе г.Валожын, вул. Горкага, 23, тэл 55033, 54938.

Акрамя таго, на афіцыйных сайтах можна атрымаць інфармацыю па наступных пытаннях:

- аб дзеючых тэхнічных нарматыўных прававых актах (санітарных нормах і правілах, гігіенічных нарматывах) на сайтах Нацыянальнага фонду тэхнічных нарматыўных прававых актаў Рэспублікі Беларусь www .tnрa.by , Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь www.minzdrav.gov.by (Санітарная служба - тэхнічныя нарматыўныя прававыя акты) і дзяржаўнай установы «Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя» www .rcheрh.by (Дакументы).

- аб ажыццяўленні дзяржаўнай санітарна-гігіенічнай экспертызы і рэгістрацыі www.rcheрh.by (Паслугі), www.gigiena.minsk-region.by (Паслугі)

- аб пераліку дакументаў, якія выдаюцца органамі дзяржаўнага санітарнага нагляду пры рэгістрацыі прадпрымальніцкай дзейнасці.

Нам вельмі важна ведаць Ваша меркаванне. Пытанні, заўвагі і прапановы, у тым ліку па распрацоўцы новых нарматыўных дакументаў, просім накіроўваць на нашу электронную пошту: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду..

Дзякуем за супрацоўніцтва!


Парадак набыцця нарматыўных, метадычных дакументаў

Санітарныя нормы і правілы, гігіенічныя нарматывы, іншыя метадычныя дакументы органаў дзяржаўнага санітарнага нагляду выдаюцца і распаўсюджваюцца ў выглядзе зборніка па раздзелах дзейнасці.

Заяўкі на набыццё нарматыўных, метадычных дакументаў накіроўваць па адрасе:

- па пошце (220099, г.Мінск, вул. Казінца, 50);

- па факсе (8-017) 398-32-26 (прыёмная ГУ РЦГЭіГЗ);

- па кантактным тэл. / aаксе (8-017) 321-22-61 (выдавецкі сектар ГУ РЦГЭіГЗ).

Для набыцця за наяўны разлік звяртацца ў кабінет № 106 (разлік - праз банк па выпісаны бухгалтарам квітанцыі, атрыманне - на складзе па вул. Казінца, 50) - з 9:00 да 13:00 і з 14:00 да 16:00.

Нарматыўная літаратура, наяўная на складзе ГУ РЦГЭіГЗ, у электронным выглядзе не высылаецца.

Тэлефоны для даведак:

( 8-017) 321-22-61 (выдавецкі сектар)

(8-017) 212-66-51 (бухгалтэрыя).

Пералік дзеючых тэхнічных нарматыўных прававых актаў органаў і ўстаноў, якія ажыццяўляюць дзяржаўны санітарны нагляд

Апошняя змена 25.06.2019
Запампаваць далучэнні:
  • (0 Спампаваць)
Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»