Інфармацыя для суб'ектаў гаспадарання
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 23 лістапада 2017 падпісаў Дэкрэт № 7 «Аб развіцці прадпрымальніцтва», які з'яўляецца ключавым дакументам з пакета нарматыўных прававых актаў па паляпшэнню бізнес-клімату ў краіне. Дэкрэт прадугледжвае кардынальнае змяненне механізмаў узаемадзеяння дзяржаўных органаў і бізнесу, мінімізуе ўмяшанне службовых асоб у працу суб'ектаў гаспадарання і ўзмацняе механізмы самарэгулявання бізнэсу, яго адказнасць за сваю працу перад грамадствам. Пры гэтым захоўваецца мінімальна неабходны ўзровень кантролю з боку дзяржавы.
C тэкстам Дэкрэта № 7 можна азнаёміцца на сайце www.president.gov.by
Нумары тэлефонаў «гарачай лініі» па пытаннях прымянення норм Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 7 «Аб развіцці прадпрымальніцтва» ад 23 лістапада 2017 года
Дзяржаўная ўстанова «Валожынскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі» паведамляе інфармацыю пра спецыялістаў, якія могуць даць тлумачэнні па пытаннях суб'ектаў гаспадарання аб прымяненні нормаў Дэкрэта №7, якія ўваходзяць у кампетэнцыю органаў і ўстаноў, якiя ажыццяўляюць дзяржаўны санітарны нагляд.
Марчык Святлана Аляксандраўна, урач-гігіеніст (загадчык аддзела гігіены) ГУ «Валожынскі РЦГiЭ», тэл. 801772 57838 - па агульных санітарна-эпідэміялагічных патрабаваннях да ўтрымання і эксплуатацыі капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), ізаляваных памяшканняў i iншых аб'ектаў, якія належаць суб'ектам гаспадарання.
Русакевіч Вольга Віктараўна, урач-гігіеніст (загадчык лабараторным аддзелам) ГУ «Валожынскі РЦГiЭ», тэл. 8 01772 55034 - па пытанні ажыццяўлення дзяржаўнай рэгістрацыі прадукцыі (тавараў) і дзяржаўнай санітарна-гігіенічнай экспертызы прадукцыі замежнай вытворчасці з выдачай санітарна-гігіенічнага заключэння.