Улетку на вадаёмах варта выконваць правілы бяспечных паводзін.
Па-першае, варта пазбягаць купання ў незнаёмых месцах, спецыяльна не абсталяваных для гэтай мэты.
Па-другое, пры купанні забараняецца:
- заплываць за межы зоны купання;
- падплываць да рухальных лодак, катэраў, катамаранаў;
- ныраць і доўга знаходзіцца пад вадой;
- скакаць у ваду ў незнаёмых месцах, не прыстасаваных для гэтых мэтаў;
- доўга знаходзіцца ў вадзе;
- купацца на галодны страўнік;
- праводзіць у вадзе гульні, звязаныя з ныраннем і захопам адзін аднаго;
- плаваць на ляжаках, надзіманых матрацах і камерах (за межы нормы заплыву);
- падаваць крыкі ілжывай трывогі;
Неабходна ўмець не толькі плаваць, але і адпачываць на вадзе.
Найбольш вядомыя спосабы адпачынку:
- легчы на ваду спіной, расправіўшы рукі і ногі, расслабіцца і дапамагаючы сабе утрымацца ў такім становішчы, зрабіць удых, а затым пасля паўзы павольны выдых;
- калі падчас купання звяло нагу, трэба паклікаць на дапамогу, затым пагрузіцца з галавой у ваду, моцна пацягнуць нагу на сабе за вялікі палец, а затым распрастаць яе. Калі не маеш навыку ў плаванні, не варта заплываць за межы зоны купання, гэта небяспечна для жыцця.
Памятайце! Толькі няўхільнае выкананне мер бяспечных паводзін на вадзе можа папярэдзіць бяду.
урач-лабарант (заг. лабараторным аддзелам) О.В.Русакевiч
21.06.2019г.