222357, Мінская вобласць, г. Валожын, вул. Горкага, 23

па буднях: 8.00 - 17.00, обед: 13.00 - 14.00
субота: 9.00 - 14.00

 

Аб неадпаведнай прадукцыі

03.04.2019

Дзяржаўная ўстанова «Валожынскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі» інфармуе аб неадпаведнай прадукцыі – сурвэткі папяровыя з мікратысненнем «Standart», вытворчасці ТАА «Кубань Папiр», вул.Калініна, д. 1, офіс 13, г. Краснадар, Краснадарскі край, Расійская Федэрацыя.

Намеснікам Міністра - Галоўным дзяржаўным санітарным урачом Рэспублікі Беларусь вынесена пастанова ад 20.03.2019 года № 36 «Аб забароне ўвозу на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь, рэалізацыі, захоўвання, транспарціроўкі, выкарыстання сурвэтак папяровых з мікратысненнем «Standart», вытворчасці ТАА «Кубань папір», вул. Калініна, д. 1, офіс 13, г. Краснадар, Краснадарскі край, Расійская Федэрацыя», пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі № RU.23.КК.08.012.А. 000789.08.17 ад 16.08.2017).

Указаная прадукцыя не адпавядае (пратакол ДУ «Мазырскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі» ад 25.02.2019 № 4.1.1/24) «Адзіным санітарна-эпідэміялагічным і гігіенічным патрабаванням да тавараў, якія падлягаюць санітарна-эпідэміялагічнаму нагляду (кантролю)», зацверджаным Рашэннем Камісіі Мытнага саюза № 299 ад 28 мая 2010г.

Вышэйназваная прадукцыя падлягае канфіскацыі з абарачэння пры наяўнасці ў гандлёвай сетцы.

Урач-гігіеніст Валожынскага РЦГіЭ Н. М. Булава

03.04.2019 года

Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»