Намеснікам Галоўнага дзяржаўнага санітарнага ўрача Рэспублікі Беларусь вынесена пастанова ад 13.03.2019 года № 34 «Аб забароне ўвозу на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь, рэалізацыі, захоўвання, транспарціроўкі, выкарыстання вадкасці шклоамывальнай нізказамярзальнай Gleid Professional-30ºC (Arctic Drive) вытворчасці ТАА «Грандастаўка», Расійская Федэрацыі». (ТУ 20.41.32-001-63689066-2018, вытворца ТАА «Грандастаўка», юрыдычны адрас: г.Масква, пл. Сухараўская м., д. 6, будынак 1, пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі № KG.11.01.09.015.Е.002521.07.18 ад 05.07.2018).
У названай прадукцыі выяўлена перавышэнне ўтрымання метанолу (пратакол ДУ «Мінскі гарадскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі» ад 14.02.2019 № 57-20/00000-00048). Дадзены шклоамывальнік не адпавядае «Адзіным санітарна-эпідэміялагічным і гігіенічным патрабаванням да тавараў, якія падлягаюць санітарна-эпідэміялагічнаму нагляду (кантролю)», зацверджаныя Рашэннем Камісіі Мытнага саюза № 299 ад 28 мая 2010г., п. 5.2 прыкладання 5А да Раздела 5 Главы II.
Вышэйназваная прадукцыя падлягае канфіскацыі з абарачэння пры наяўнасці ў гандлёвай сетцы.
Урач-гігіеніст Валожынскага РЦГіЭ: Н. М. Булава
15.03.2019 года