Намеснікам Міністра - Галоўнага дзяржаўнага санітарнага ўрача Рэспублікі Беларусь вынесена пастанова ад 05.02.2019 года № 25 «Аб забароне ўвозу на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь, рэалізацыі, захоўвання, транспарціроўкі, выкарыстання вадкасці шклоамывальнай нізказамярзальнай «Антылед-20ºС», «SINTEZCOM NORD» вытворчасці ТАА «Сінтэзкам», Расійская Федэрацыя».
У названай прадукцыі выяўлена перавышэнне ўтрымання метанолу (пратаколы ДУ «Мінскі гарадскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі» ад 03.01.2019 № 57-20/00000-00033, ад 18.01.2019 № 57-20 / 00000-00012). Дадзены шклоамывальнік не адпавядае «Адзіным санітарна-эпідэміялагічным і гігіенічным патрабаванням да тавараў, якія падлягаюць санітарна-эпідэміялагічнаму нагляду (кантролю)», зацверджаныя Рашэннем Камісіі Мытнага саюза № 299 ад 28 мая 2010г., п. 5.2 прыкладання 5А да Раздела 5 Главы II.
Вышэйназваная прадукцыя падлягае канфіскацыі з абарачэння пры наяўнасці ў гандлёвай сетцы.
Урач-гігіеніст Валожынскага РЦГіЭ: Н. М. Булава
11.02.2019 года