Намеснікам Міністра - Галоўнага дзяржаўнага санітарнага ўрача Рэспублікі Беларусь вынесена пастанова ад 11.01.2019 года № 4 «Аб забароне ўвозу на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь, рэалізацыі, захоўвання, транспарціроўкі, выкарыстання вадкасці нізказамярзальнай для шкла аўтатранспарту «Патрыёт» -30ºС, вытворчасці ТАА «Альянс» Расійская Федэрацыя».
У названай прадукцыі выяўлена перавышэнне ўтрымання метанолу (пратакол ДУ «Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя» ад 19.12.2018 № 153-159ГН/16-6-716). Дадзены шклоамывальнік не адпавядае «Адзіным санітарна-эпідэміялагічным і гігіенічным патрабаванням да тавараў, якія падлягаюць санітарна-эпідэміялагічнаму нагляду (кантролю)», зацверджаныя Рашэннем Камісіі Мытнага саюза № 299 ад 28 мая 2010г., п. 5.2 прыкладання 5А да Раздела 5 Главы II.
Вышэйназваная прадукцыя падлягае канфіскацыі з абарачэння пры наяўнасці ў гандлёвай сетцы.
Урач-гігіеніст Валожынскага РЦГіЭ: Н. М. Булава
05.02.2019 года