222357, Мінская вобласць, г. Валожын, вул. Горкага, 23

па буднях: 8.00 - 17.00, обед: 13.00 - 14.00
субота: 9.00 - 14.00

Аб правядзенні маніторынгу за акустычнай нагрузкай населеных месцаў раёна, абумоўленай рухам аўтатранспарту і дзейнасцю прамысловых прадпрыемстваў

25.06.2019

Валожынскі раён з 2018 года ўдзельнічае ў гігіенічным праекце «Ацэнка забруджвання атмасфернага паветра населеных месцаў і акустычная нагрузка, абумоўленыя рухам аўтатранспарту ў Мінскай вобласці». У рамках гэтага праекта праводзяцца вымярэння ўзроўню шуму і даследаванні атмасфернага паветра ў наступных маніторынгавых кропках раёна: у г.Валожын, вул. Чапаева - уплыў руху легкавога і грузавога аўтатранспарту, г. Валожын, вул.г. Мінская - уплыў МКАД-2, населеныя пункты прымыкаючыя да рэканструяванага ўчастку аўтадарогі М6 (а.г. Савецкая, 3, а.г. Зарэчная, 10, в.Даўбені, 3, в. Капусціна, 120, в. Пералясанка, в. Пытань, 1, в. Мазурка, 8, в. Рум (Участак № 1), в. Рум (участак № 2), в. Цаюны, 15, в. Яшкавічы, 1) – уплыў аўтадарогі, і в. Лаўскі Брод – уплыў аўтадарогі М7.

У першым паўгоддзі бягучага года праведзены даследаванні атмасфернага паветра па паказчыках: дыяксід серы, дыяксід азоту, аксід вугляроду, недыферэнцыяваны пыл, фармальдэгід, фенол ў зоне ўплыву МКАД-2 (а.г. Мінская), у зоне ўплыву аўтадарогі М6 (а.г. Пяршаі, г. Валожын, вул. 60 гадоў БССР), у г. Валожын, вул. Чапаева (уплыў гарадскога транспарту) - перавышэнняў па даследаваных паказчыках не ўстаноўлена.

У маніторынгавых кропках на тэрыторыі жылой забудовы ў а.г. Мінская, вул. 60 гадоў БССР і вул. Чапаева ў г. Валожын - даследаваны ўзровень шуму ствараны аўтатранспартам не перавышаў гігіенічны нарматыў для дзённага часу.

Мерапрыемствы прафілактычнага і папераджальнага характару за выкананнем заканадаўства Рэспублікі Беларусь у галіне санітарна-эпідэміялагічнага дабрабыту насельніцтва ў рамках гігіенічнага праекта па ацэнцы забруджвання атмасфернага паветра населеных месцаў і акустычнай нагрузкі, абумоўленых рухам аўтатранспарту ў Валожынскім раёне працягнуцца.

Урач-гігіеніст Н. М. Булава

Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»